Акцыянер тэрміналу BKT у клайпедскім парту хоча выкупіць у «Беларуськалія» 30 % акцыяў


Найбуйнейшы акцыянер тэрміналу насыпных грузаў (BKT) у Клайпедзе Ігар Удавіцкі папрасіў дазволу выкупіць 30 % акцыяў BKT, якія застаюцца ў кампаніі «Беларуськалій», піша delfi.lt.

«Канцэнтрацыя ажыццяўляецца праз набыццё 30 % акцыяў BKT Ігарам Удавіцкім (агулам з акцыямі, якімі ён валодае, – гэта 100 %) і атрымання аднаасобнага кантролю над названай кампаніяй», – цытуе «Delfi» паведамленне літоўскай Рады ў справе канкурэнцыі.

Вядома, што 30 % акцыяў BKT належыць «Беларуськалію», 5 % – наўпрост Удавіцкаму і 65 % – яму ж ускосна, праз швейцарскую кампанію «Hasenberg», 100 % акцыяў якой належыць кантраляванаму Удавіцкім латышскаму прадпрыемству «Fortis Asset Management».

«Беларуськалій» набыў 30 % акцыяў BKT увесну 2013 года, заплаціў за іх 30 млн долараў. Апошнімі гадамі тэрмінал BKT грузіў на караблі каля 11 млн т прадукцыі «Беларуськалію», але ў лютым 2022 года ў сувязі з вайной ва Украіне праз санкцыі ЕЗ і ЗША, а таксама згодна з рашэннем літоўскага ўраду працы былі спыненыя.

З лютага прыстані кампаніі пуставалі. Кампанія заявіла, што да канца траўня будзе вымушаная звольніць усіх работнікаў (на тэрмінале працавалі 142 чалавекі). Аднак паводле звестак фонду сацыяльнага страхавання, на 10 жніўня ў кампаніі яшчэ працавалі 39 чалавек.

Hавiны
У Беларусі рэкордна скарацілася занятасць насельніцтва
2022.08.26 20:34

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў