Джо Байдэн накіраваў у кангрэс ліст аб прыёме Швецыі і Фінляндыі ў NATO


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адправіў у профільны камітэт кангрэса ліст аб уступленні Швецыі і Фінляндыі ў НАТА, паведаміла 2 ліпеня прэс-служба Белага дому.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: trend.az

«Я падаю справаздачу аб прыёме Каралеўства Швецыі ў Арганізацыю Паўночнаатлантычнага дагавора», – гаворыцца ў суправаджальным лісце, накіраваным Байдэнам старшыням камітэтаў кангрэса. Аналагічны ліст датычыцца ўступлення ў альянс Фінляндыі.

Цяпер уступленні Швецыі і Фінляндыі ў Паўночнаатлантычны альянс неабходна, у прыватнасці, атрымаць ухвалу верхняй палаты кангрэса ЗША.

Швецыя і Фінляндыя доўгія гады выконвалі нейтралітэт, але пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну абедзве краіны ў траўні заявілі аб рашэнні далучыцца да NATO. 29 чэрвеня на саміце NATO у Мадрыдзе гэтыя дзве дзяржавы былі афіцыйна запрошаны ў Альянс. У дэкларацыі саміту арганізацыі адзначалася, што далучэнне Фінляндыі і Швецыі зробіць іх больш абароненымі, а NATO – мацнейшымі. Плануецца, што далучэнне адбудзецца 5-га ліпеня.

Раней заяўкі на ўступленне заблакавала Турцыя з-за таго, што Швецыі і Фінляндыя не хочуць экстрадаваць членаў Рабочай партыі Курдыстана і іншых курдскіх арганізацый. У ходзе перагавораў краіны дамовіліся: Турцыя дала згоду, а Швецыя і Фінляндыя абавязаліся спыніць падтрымку курдаў, аднак заявілі, што выдача будзе адбывацца выключна ў рамках еўрапейскага заканадаўства. Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг паабяцаў максімальна паскорыць прыняцце ў Альянс новых членаў.

Hавiны
Эрдаган: Швецыя паабяцала экстрадаваць у Турцыю 73 чалавек
2022.07.01 09:26

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў