Сайт знаёмстваў Badoo прыпыніў працу ў Беларусі і Расеі


Сацыяльная сетка знаёмстваў Badoo спыніла працу на тэрыторыі Беларусі і Расеі. У карыстальнікаў з гэтых краінаў, якія маюць мабільны дадатак, застанецца профіль з абмежаванымі функцыямі.

Кампанія Bumble Inc. з 1 красавіка спыніла працу сэрвісу знаёмстваў Badoo ў Расеі і Беларусі праз агрэсію ў дачыненні Украіны. Мабільныя дадаткі Badoo ўжо недасяжныя для карыстальнікаў з гэтых краінаў у App Store і Google Play.

Працаваць будуць толькі мабільныя прыкладанні, якія карыстальнікі спампавалі раней, але функцыі ў іх абмежавалі.

Hавiны
Валанцёраў разагналі, спісы забаранілі. Што адбываецца ў чарзе па апастыль у Менску?
2022.04.01 17:59

belsat.eu

Стужка навінаў