Беларус заявіў у відэа, што яму не падабаецца Літва. Дэпартамент міграцыі распачаў расследаванне


Беларус, які жыве ў Літве з 2019 года, мае дазвол на жыхарстве і працуе, запісаў і выклаў у youtube відэа, у якім заявіў, што яму не падабаецца Літва, яе законы, улада, кошты, і што ён з прынцыпу не вучыць літоўскую мову. Калі сюжэт атрымаў агалоску, ён быў выдалены. Аднак Дэпартамент міграцыі Літвы высветліў асобу беларуса і распачаў расследаванне, піша Delfi.lt.

Скрыншот з відэа з удзелам беларуса. Крыніца: delfi.lt

«Навошта мне літоўская мова? Я літоўскую мову ўвогуле не паважаю. У мяне ёсць дазвол на жыхарства, але мова мне не патрэбная», – казаў беларус у відэа.

Хлопец выказваў адмоўнае меркаванне пра палітыкаў, казаў, што цэны ў Літве – «космас», скардзіўся, што ў краіне няма дзе адпачыць, а таксама, што мясцовыя жыхары, хоць і разумеюць расейскую мову, размаўляюць з ім па-літоўску. Дадаваў, што не паважае літоўцаў.

Хлопец распавёў, што набыў у Літве кватэру, працуе «на літоўцаў» і плаціць падаткі.

«Не было так, што я прыехаў, даў 50 тысяч еўра і атрымаў від на жыхарства. Я яго не купіў, я яго зарабіў сумленнай працай. Жыву, працую, плачу падаткі, набыў кватэру, усё сваёй працай», – сказаў беларус.

Hавiны
Міністр замежных справаў Літвы: Дзверы для беларусаў прычыніліся
2024.03.01 20:56

Відэа набрала 40 тысяч праглядаў, аднак 1 сакавіка было выдаленае яго аўтаркай – Юліяй з Казахстану, якая ўзяла інтэрв’ю ў беларуса. Напярэдадні герой сюжэту напісаў дзяўчыне ліст:

«Добры дзень. На вашым канале вы падзяліліся відэа з маім удзелам. Я – той малады чалавек, з якім вы нядаўна размаўлялі. Я нагаварыў шмат непатрэбнага пра вашую мову і культуру. Хачу прынесці свае выбачэнні і папрасіць выдаліць відэа. У мяне цяпер пачаліся праблемы. Выдаліце відэа ці я буду вымушаны звярнуцца са скаргай да кіраўніцтва youtube».

Юлія выдаліла відэа.

29 лютага прадстаўнік Дэпартаменту міграцыі Літвы Рокас Пукінскас пракаментаваў Delfi, што ў дачыненні да беларуса распачатае расследаванне.

28 лютага беларусы ў Літве пачалі масава атрымліваць званкі нібыта ад Дэпартаменту міграцыі Літвы. Людзям казалі, што яны будуць дэпартаваныя. У Дэпартаменце пракаментавалі, што яны не маюць дачынення да гэтых званкоў.  Гэта вельмі падобна на псіхалагічную атаку, лічаць эксперты.

Разбор
Пра дэпартацыю не тэлефануюць. Хто зладзіў псіхалагічную атаку на беларусаў у Літве?
2024.02.28 18:40

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў