FT: Захад цісне на ААЭ, каб яны не дапамагалі Расеі абыходзіць санкцыі


Заходнія краіны патрабуюць ад Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў спыніць дапамагаць Расеі абыходзіць санкцыі. Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы.

Аляксандр Лукашэнка ў ААЭ. 2 лютага 2023 года.
Фота: «Пул первого»

Паводле выдання, ЗША, Вялікая Брытанія і Еўразвяз, у прыватнасці, патрабуюць спыніць пастаўкі электронікі, якая можа выкарыстоўвацца ў вайсковых мэтах.

У ЗША лічаць, што ААЭ пастаўляюць у Расею тавары падвойнага прызначэння і выступаюць транзітам, праз які санкцыйныя тавары трапляюць у РФ, абыходзячы абмежаванні.

Hавiны
Лукашэнка другі раз за тыдзень прыляцеў у ААЭ
2023.02.02 17:41

У канцы студзеня і пачатку лютага ў ААЭ двойчы прылятаў таксама Аляксандр Лукашэнка з сям’ёй. 25 студзеня паведамлялася, што ён прыляцеў у Абу-Дабі і адразу правёў нейкія кароткія перамовы. Што потым рабіў палітык у краіне і з кім сустракаўся, невядома. Афіцыйнай інфармацыі пра гэта не было.

Затым Лукашэнка паляцеў у Зімбабвэ, адкуль 2 лютага зноў прыбыў у Эміраты.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў