Плацежныя банкаўскія карты Беларусі і Расеі адключылі ва Украіне


Раней заблакавалі рахункі грамадзянаў Беларусі і Расеі ва ўкраінскіх банках – цяпер беларусы і расейцы не змогуць скарыстацца і сваімі беларускімі і расейскімі карткамі ва Украіне.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: depositphotos.com

Ад 1 сакавіка Нацыянальны банк забараніў залічэнне сродкаў на рахункі фізічных асобаў з выкарыстаннем плацежных картак, выдадзеных у Беларусі і Расеі, прыём ва Украіне плацежных картак гэтых банкаў, у тым ліку зняцце наяўных грошай і разлікі карткамі.

«Фінансавая падтрымка ўзброенай агрэсіі супраць Украіны павінна быць спыненая, – заявіў намеснік кіраўніка Нацыянальнага банку Украіны Аляксей Шабан. – Карткі банкаў дзяржаваў-агрэсараў ва Украіне не будуць працаваць, і вораг больш не зможа адпраўляць на іх сродкі для тэрарыстаў і іхных прыхільнікаў. Забарона на прыём картак ад расейскіх і беларускіх банкаў – гэта наш наступны крок у фінансавай абароне Украіны».

Больш за тое, Нацбанк Украіны звярнуўся да плацежных сістэмаў «Mastercard» і «Visa», каб тыя спынілі абслугоўванне картак расейскіх банкаў.

Камітэт Вярхоўнай Рады Украіны ў пытаннях эканамічнага развіцця заклікае нацыяналізаваць усю ўласнасць, аб’екты, сродкі і ўклады агрэсара на тэрыторыі Украіны (ці пад словам «агрэсар» маецца на ўвазе Беларусь, незразумела).

Hавiны
Беларускі рубель – рэкардсмен у падзенні да долара ў 2022 годзе. І курсы працягваюць браць новыя вяршыні
2022.03.02 13:31

АА belsat.eu

Стужка навінаў