«Белые Халаты»: Генерал-маёр РФ Сяргей Ныркоў перанёс аперацыю ў Гомельскім РНПЦ


Па інфармацыі Тэлеграм-каналу «Белые Халаты» генерал-маёр расейскай арміі Сяргей Ныркоў быў паранены ў жывот, у яго пашкоджаны кішэчнік, цяпер стан стабільны, выведзена стома.

Крыніца: «Белые Халаты» / Telegram

Паводле інфармацыі ад чытачоў «Белсату», якую мы не можам праверыць, «Гомельскую гарадскую клінічную больніцу № 3 перапрафілявалі пад лячэнне расейскіх вайскоўцаў. «У асноўным у больніцы маладыя хлопцы, 19-20 гадоў з розных рэгіёнаў Расеі, цяжкія траўмы, шмат хто не мае канечнасцяў», – дзеліцца інфармацыяй чытач «Белсату».

Паводле чытача, у лекараў, якія працуюць у Гомельскай больніцы №3 забіраюць тэлефоны, каб яны не змаглі зрабіць фота і відэа.

Аналітыка
Камандзір першых сепаратыстаў на Данбасе, ветэран вайны ў Чачэніі і вайсковы эксперт каментуюць вайну Расеі ва Украіне
2022.03.02 13:27

belsat.eu

Стужка навінаў