Вайсковец уратаваў двух чалавек на пажары ў вёсцы Радуша Жлобінскага раёну


Вайсковец уратаваў дзвюх асобаў пры пажары ў вясковай хаце ў Жлобінскім раёне. Пра гэта паведамляе МНС Беларусі. 

Ратавальнікі зліквідавалі наступствы пажару ў вясковай хаце. 1 студзеня 2023 года. Вёска Радуша, Жлобінскі раён.
Фота: МНС Беларусі / https://mchs.gov.by/

У Жлобінскім раёне 21-гадовы сяржант кантрактнай службы Аляксей Кушнер уратаваў двух чалавек падчас пажару. Увечары 1 студзеня ў вёсцы Радуша вайсковец ішоў віншаваць сваю бабулю з Новым годам, калі заўважыў дом у агні.

«У хадзе разбору ўстаноўлена, што да прыбыцця падраздзяленняў МНС Аляксей падбег да дому, убачыў у задымленым пакоі гаспадыню дому 1958 года нараджэння і грамадзяніна 1987 года нараджэння, які быў у гасцях, і ўратаваў іх праз аконны праём», – гаворыцца ў паведамленні МНС.

Адзначаюць таксама, што жанчыну пасля агляду брыгадаю хуткай медычнай дапамогі шпіталізавалі ва ўстанову аховы здароўя, яна атруцілася прадуктамі гарэння. Пажар зліквідавалі ратавальнікі. У выніку знішчаны дах, пашкоджанае столевае перакрыццё, сцены і маёмасць у драўлянай хаце. Разгляданая версія прычыны пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Артылерыст Аляксей Кушнер уратаваў на пажары двух чалавек.
Фота: МНС Беларусі / https://mchs.gov.by/

Міністэрства абароны ўдакладняе, што геройскі ўчынак на пажары здзейсніў намеснік камандзіра ўзводу, начальнік радыёстанцыі 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады, сяржант кантрактнай службы Аляксей Кушнер. У гэты ж вечар міністр надзвычайных сітуацыяў Вадзім Сіняўскі падчас тэлефоннай размовы падзякаваў Аляксею Кушнеру за ўратаваныя чалавечыя жыцці, адзначыўшы неабыякавасць і мужнасць, праяўленыя пры гэтым, і павіншаваў з Новым годам.

Hавiны
На мужчыну загарэлася адзенне. Менчука шпіталізавалі з моцнымі апёкамі
2023.01.02 13:47

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў