Пасля ператрусу затрымалі галоўнага рэжысёра Віцебскай тэлерадыёкампаніі Сяргея Арлова


У чацвер 30 лістапада сілавікі прыйшлі ў будынак Віцебскай ТРК, правялі ператрус у кабінеце галоўнага рэжысёра Сяргея Арлова, пасля чаго затрымалі яго. Яшчэ адзін ператрус правялі ў Арлова ўдома, паведамляе тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю».

Галоўны рэжысёр Віцебскай ТРК Сяргей Арлоў.
Фота: vitebsk_info / Telegram

Што ставіцца ў віну рэжысёру – невядома.

Сяргей Арлоў – дырэктар тэлеканалу «6ТВК» і арганізатар рэгіянальнага тэлеканалу «Віцебск». Акрамя таго, стваральнік шматлікіх дакументальных фільмаў і праграмаў. Найбольш вядомая ягоная стужка «Еўфрасіння Полацкая», а ягоны цыкл «Сямейны альбом» стаў пераможцам Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў «Magnificat».

Сяргей – акадэмік Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё. Быў арганізатарам тэлемарафону для збору сродкаў на аднаўленне Свята-Пакроўскага кафедральнага сабору.

Hавiны
У Берасцейскім універсітэце імя Пушкіна прайшлі масавыя затрыманні
2023.12.01 09:47

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў