У Беларусі пачалі правяраць сістэму рэагавання на тэрарызм


Савет бяспекі Беларусі паведаміў дзяржаўнай кампаніі БелТА аб правяранні 1–3 лістапада дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму. Дзе менавіта, не расказалі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вайскоўцы ля станцыі метро «Каменная Горка» падчас пратэстаў у Менску, Беларусь.
Фота: Белсат

У часе правярання запланавалі перасоўванне «вайсковай тэхнікі і асабовага складу сілаў нацыянальнай бяспекі» (гэта могуць быць любыя вайсковыя структуры або іншыя сілавікі), часовае абмежаванне руху грамадзянаў і транспарту на асобных дарогах ды ўчастках, стрэльбы з «імітацыйнымі сродкамі паражэння».

Чым выкліканыя вучэнні, не раскрываюць. Тыдзень таму лакальныя антытэрарыстычныя вучэнні ладзіліся ў Магілёве. Днём раней нейкія выбухі чулі каля Менску – Міністэрства абароны паведаміла, што гэта былі заняткі з вайскоўцамі ў падрыўной справе.

Аналітыка
Калі заўтра вайна. Як улады Беларусі планамерна рыхтуюцца да эскалацыі
2023.10.25 08:00
Каментар
Каго баіцца Лукашэнка? Падбіраем строй на Гэлаўін
2023.10.31 13:08

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў