Адказнасць за тэракт у Анкары ўзяла на сябе курдская групоўка


Блізкі да Рабочай партыі Курдыстану інтэрнэт-сайт распаўсюдзіў заяву, дзе сцвярджаецца, што выбух у Анкары быў арганізаваны звязанай з РПК курдскай узброенай групоўкай «Бессмяротны батальён». Пра гэта паведамляе Reuters.

У заяве адзначаецца, што атака была прымеркаваная да адкрыцця сесіі турэцкага парламенту.

Нагадаем, у турэцкай сталіцы Анкары раніцай 1 кастрычніка прагрымелі выбухі ля будынку Міністэрства ўнутраных справаў.

Як распавёў кіраўнік турэцкага МУС Алі Ерлікая, два тэрарысты на легкавым аўтамабілі пад’ехалі да ўваходных варот Галоўнага ўпраўлення аховы МУС і здзейснілі выбух. Адзін з тэрарыстаў падарваў сябе, а другі быў нейтралізаваны. Падчас перастрэлак два супрацоўнікі паліцыі атрымалі раненні.

У прамове на адкрыцці новай парламенцкай сесіі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган назваў ранішні напад новай спробай тэрарызаваць грамадзянаў Турэччыны. «Тыя, хто пагражае міру і бяспецы грамадзян, не дасягнулі і ніколі не дасягнулі сваіх мэтаў», – сказаў ён.

Рабочая партыя Курдыстану прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй Турэччынай, ЗША і ЕЗ.

Аналітыка
Хэпі-энд для Беларусі. Чаму беларусаў можа навучыць досвед Курдыстану?
2023.06.08 11:45

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў