«МотолькоПомоги»: Пасля затрымання сілавікамі памёр ідэолаг з заводу ў Жодзіне


У Жодзіне раптоўна памёр намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы жодзінскага Заводу цяжкіх штамповак (КЗЦШ) Яўген Іваноў. Смерць можа быць звязаная з дзеяннямі лукашэнкаўскіх сілавікоў.

Яўген Іваноў.
Фота: КЗТШ. Официальный канал / Telegram

«З глыбокім смуткам паведамляем вам пра трагічную страту. Учора наш калега і сябар, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях Іваноў Яўген Анатолевіч пакінуў нас назаўжды», – паведаміў 31 жніўня тэлеграм-канал заводу.

Памерлы ў спачуванні называецца «не толькі прафесіяналам, але і выдатным чалавекам», які быў «заўсёды гатовы дапамагчы».

Паводле тэлеграм-каналу «МотолькоПомоги», Іванова затрымалі ўвечары 30 жніўня пасля працы на прахадной заводу. Паводле ўдакладненых звестак, Іванова затрымлівалі 7-8 сілавікоў пры гэтым яго збівалі, кінулі ў чорны бус і павезлі ў напрамку Менску. У машыне ў яго здарыўся сардэчны прыступ. Затрыманага пахавалі літаральна на наступны дзень, а на целе «былі бачныя шматлікія сінякі і пераломы пальцаў рук».

«Еўрарадыё» паведамляе, што прычынай затрымання мужчыны мог быць хабар.

Агляд
Беларускі мартыралог. Яны загінулі за часы лукашызму
2023.07.13 08:00

Кіраванне Аляксандра Лукашэнкі амаль ад самога пачатку суправаджалася смерцю і знікненнем ягоных палітычных апанентаў. Пасля ж пройгрышу ім прэзідэнцкіх выбараў 2020 года колькасць ахвяраў сярод праціўнікаў дыктатуры стала расці яшчэ хутчэй.

Тым часам стала вядома, што былы спецназавец Юрый Гараўскі, які прызнаўся ў выкраданні пры канцы 1990-х гадоў беларускіх палітыкаў, апазіцыйных Аляксандру Лукашэнку, у верасні паўстане перад швейцарскім судом.

Аб’ектыў
Замятаюць сляды: з Youtube прыбралі старое відэа з Юрыем Гараўскім у СОБР
2019.12.19 00:02

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў