У Лідзе мужчына абліў жонку бензінам і падпаліў. Жанчына памерла ў шпіталі


На 33-гадовага жыхара Ліды распачалі крымінальную справу аб замаху на забойства з асаблівай жорсткасцю. Цяпер мужчына знаходзіцца пад вартай, паведамляе Следчы камітэт.

Здымак з месца здарэння.
Фота: skgovby/Telegram

Па дадзеных СК, раніцай 15 ліпеня ў Лідзе мужчына на глебе рэўнасці палаяўся з жонкай. Ён настойліва патрабаваў у жонкі аддаць яму мабільны тэлефон, каб даказаць яе няслушнасць. Атрымаўшы адмову, ён раззлаваўся, схапіў каністру з бензінам і абліў ім 32-гадовую жанчыну, пасля чаго яе падпаліў.

У выніку жанчына атрымала апёкі 60 працэнтаў цела і была дастаўлена ў шпіталь, дзе праз некалькі дзён памерла. Таксама пацярпела іх 13-гадовая дачка, якая ў момант канфлікту была дома. Дзяўчынка знаходзіцца ў больніцы, яе жыццю нічога не пагражае.

На допыце падазраваны расказаў, што хацеў проста напалохаць жонку, каб яна аддала яму тэлефон. Сужэнцы былі ў шлюбе 14 гадоў.

Здымак з месца здарэння.
Фота: skgovby/Telegram

Дзеянні 33-гадовага мужчыны кваліфікаваны па ч. 1 арт. 14 п.п. 5, 6 ч. 2 арт. 139 («Замах на забойства, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам з асаблівай жорсткасцю»). Раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Hавiны
Працягваецца суд у «справе змоўнікаў». Рыгор Кастусёў віны не прызнаў
2022.08.01 14:13

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў