Украіна ўвяла санкцыі супраць 6 кампаніяў і 2 асобаў з Беларусі


Украіна ўвяла ў дзеянне новы пакет санкцыяў супраць кампаніяў і фізічных асобаў з Беларусі, Грузіі і Расеі. У спіс трапілі шэсць юрыдычных і дзве фізічныя асобы з Беларусі. Усе яны звязаныя з вайскова-прамысловым комплексам.

Сістэмы начнога бачання і прыцэлы вытворчасці заводу «Дыяпраектар».
Фота: diaproektor.by

1 ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ № 364/2023, якім набывае моц пастанова Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 1 ліпеня 2023 года «Аб прымяненні і ўнясенні змяненняў да персанальных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мерапрыемстваў (санкцыяў)». Дакументам уводзяцца санкцыі тэрмінам на 10 гадоў супраць фізічных і юрыдычных асобаў з Расеі, Беларусі і Грузіі.

Пад персанальныя санкцыі трапіў генеральны дырэктар ААТ «Менскі механічны завод імя С. І. Вавілава» Аляксандр Мароз і навуковец у галіне лазернай фізікі і прыборабудавання НАН Беларусі Аляксей Шкадарэвіч. У санкцыйным спісе – 6 кампаніяў з Беларусі:

  • ААТ «Рагачоўскі завод «Дыяпраектар»;
  • ААТ «Зеніт-БелОМА»;
  • ААТ «Завод «Оптык»;
  • супольнае беларуска-нямецкае прадпрыемства «Цэйс-БелОМА» ў форме ТАА;
  • ТАА «КБ Беспілотныя Верталёты»;
  • РУП «Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў».

Усе гэтыя асобы і кампаніі маюць дачыненне да вайскова-прамысловага комплексу Беларусі. Напрыклад, завод «Дыяпраектар» выпускае прыцэльныя сістэмы і прыборы начнога бачання, што выкарыстоўваюцца расейскай арміяй.

Hавiны
Пасол Беларусі ў РФ ацаніў, колькі каштавала нашай краіне страта рынкаў ЕЗ і Украіны
2023.06.26 17:50

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў