У Горацкім раёне шукаюць дваіх дзяцей


Увечары 31 сакавіка ў МНС паступіла паведамленне пра знікненне дваіх дзяцей каля вёскі Мацюты Горацкага раёну на Магілёўшчыне.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: chitaitext.ru

Гэта дзяўчынка 2010 года нараджэння і хлопчык 2013-га.

Як паведамляюць МНС, для пошуку дзяцей задзеяныя 11 адзінак тэхнікі і 34 асобы, з іх 9 адзінак тэхнікі і 26 супрацоўнікаў ад Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Пакуль пошукі не далі вынікаў, яны працягваюцца.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў