Падацца на шэнгенскія візы ў амбасадзе Балгарыі можна будзе з 15 красавіка


Падаць дакументы на шэнгенскія візы ў амбасадзе Балгарыі ў Менску можна будзе з 15 красавіка. Раней дата прыёму дакументаў была прызначаная на 1 красавіка.

Будынак амбасады Балгарыі ў Менску.
Фота: mfa.bg

«Пачатак прыёму дакументаў у візавым цэнтры «VFS Global» у Менску пачнецца з 15 красавіка 2024 г., у іншых візавых цэнтрах «VFS Global» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будуць прымаць дакументы з 01 траўня 2024 г». – гаворыцца на сайце амбасады Балгарыі ў Беларусі.

Уся неабходная інфармацыя наконт атрымання візаў будзе даступная на сайце «VFS Global» і ў кол-цэнтры на нумары тэлефону +375 17 3882912 з 8 красавіка, гаворыцца ў паведамленні балгарскай амбасады.

Што да амбасады Румыніі ў Беларусі, то на яе сайце пазначана, што выдача візаў пачалася з 31 сакавіка 2024 года.

Нагадаем, што Румынія і Балгарыя, якія ўваходзяць у Еўразвяз, далучыліся да бязвізавай прасторы Шэнгенскай зоны, аднак толькі часткова. У ноч на нядзелю, 31 сакавіка, адменены памежны кантроль у аэрапортах, а таксама ў марскіх партах, аднак кантроль на сухапутных межах гэтых краінаў пакуль будзе захаваны.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў