Затрыманні за данаты і суд над дэпутатам з Заслаўя. Рэпрэсіі 1 лютага


У Беларусі больш за тры гады амаль не бывае дзён без навінаў пра палітычныя рэпрэсіі, затрыманні і суды. «Белсат» расказвае, пра што стала вядома за адзін толькі дзень 1 лютага.

Невядомы ў форме
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Невядомы ў форме байца АМАП змененым голасам зачытвае зварот «Нас не запужаць» у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ. 13 кастрычніка 2020 года. Скрыншот: CTVBY / Youtube

Сілавікі за 1 лютага пахваліліся паўтузінам «пакаянных відэа» затрыманых нібыта за ахвяраванні ініцыятывам, якія ўлады назвалі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Адзін з ананімных Telegram-каналаў, звязаных з ГУБАЗіК, паказаў відэа трох затрыманых, мужчыны і дзвюх жанчын, якія кажуць, што рабілі ахвяраванні «экстрэмістам». Твараў затрыманых не паказваюць, імёнаў і месцаў затрымання не называюць. Але заяўляюць, нібы людзі з відэа «прыйшлі самі, не сталі чакаць супрацоўнікаў міліцыі».

Іншы канал, які расказвае пра рэпрэсіі ў Горадні, пахваліўся падобнымі «пакаяннымі відэа» трох мужчынаў – двух гарадзенцаў і лідчаніна. Адзін з гарадзенцаў кажа, што яго затрымалі за перавод € 3 на адрас арганізацыі былых сілавікоў «BYPOL».

Людзі на «пакаянных відэа» кажуць, што нібыта самі прыйшлі да сілавікоў, а ў якасці кампенсацыі перавялі грошы «на дабрачыннасць». Гэтая практыка ў Беларусі незаконная. Сілавікі звычайна патрабуюць пераводзіць дзяржаўным установам сотні долараў, а «выкупы» не гарантуюць спынення рэпрэсіяў.

Агляд
Як бяспечна і небяспечна падтрымліваць пацярпелых ад рэпрэсіяў
2024.01.24 18:14

Як расказала «Наша ніва», неўзабаве мае пачацца суд над 38-гадовым Андрэем Брэмшмітам – дырэктарам будаўнічай кампаніі «Альфабудснаб» і дэпутатам мясцовага савету Заслаўя. Мужчыну вінавацяць у «Фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» і «Фінансаванні экстрэмісцкага фармавання», яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Выданне адзначае, што мужчына быў у выбарчай камісіі падчас парламенцкіх выбараў 2019 года.

Па звестках выдання, апошнім часам некаторыя беларусы трапілі пад пераслед па гэтых артыкулах за ахвяраванні крыптавалютай, выдаўшы сябе праз ненадзейныя біржы і прыватных «перакупаў», а таксама публікацыю ўласных рэквізітаў.

Агляд
Галоўнае – максімальна запалохаць: як працуе карна-рэпрэсіўная машына ў Беларусі
2024.02.01 15:26

У «спіс экстрэмістаў» Міністэрства ўнутраных справаў дадалі яшчэ 16 чалавек, заўважыў праваабарончы цэнтр «Вясна». Усё гэта беларусы, сярод іх фігурант «справы Чорнай кнігі Беларусі» Аляксандр Юшкевіч, супрацоўнік БМЗ Аляксей Аўдзееў, асуджаны за данаты Андрэй Савінкскі.

Але ёсць і добрыя навіны. Закрытая сілавікамі праз дзень працы менская кнігарня «Кнігаўка» аднавіла працу ў Варшаве. Кнігарня абяцае на гэты раз прапрацаваць прынамсі ў 365 разоў больш. А выдавецтва «Янушкевіч», якое адкрыла кнігарню, 6 лютага адзначыць 10-годдзе.

Каментар
У Беларусі затрымалі 48 тэлефонных махляроў. Ды махлярам у Беларусі камфортна, кажа «BELPOL»
2024.02.01 19:13

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў