6 асобаў пацярпелі ў Беларусі ад піратэхнікі. Аднаму мужчыну адарвала пальцы на руцэ


У МНС Беларусі паведамілі, што ў навагоднюю ноч 6 асобаў атрымалі траўмы праз запускі феерверкаў. Але агулам сур’ёзных здарэнняў не было.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pixabay.com

Інцыдэнты з траўмаваннем пры выкарыстанні піратэхнікі адбыліся ў Берасцейскай, Віцебскай і Гомельскай вобласцях.

У Лунінецкім раёне шпіталізавалі 49-гадовага мужчыну, якому адарвала два пальцы на руцэ. У Берасці 28-гадовы мужчына атрымаў траўмы абедзвюх ручыц, шыі і твару. Ад шпіталізацыі ён адмовіўся.

Жыхар Гомлю пашкодзіў сабе вока, а ў Рэчыцкім раёне мужчына атрымаў «ірваныя раны фалангаў двух пальцаў».

У Наваполацку да лекараў звярнуўся мужчына, якому «пры запальванні піратэхнічнага вырабу іншароднае цела трапіла ў вока». Таксама ў рэгіёне пацярпеў 18-гадовы хлопец: ён атрымаў шырокую ірваную рану ручыцы з пашкоджаннем цягліц.

Агулам сурʼёзных здарэнняў у навагоднюю ноч не было, падсумавалі ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Hавiны
Міліцыянты падзякавалі беларусам «за культурныя паводзіны» ў навагоднюю ноч
2023.01.01 15:33

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў