Summa

Рэжысёр: Андрэй Куціла Год: 2018

Маладая беларуская мастачка едзе ў Польшчу ў госці да свайго сябра, сталага веку мастака Анджэя Струмілы. Гэтая вандроўка дае ёй магчымасць забыць пра гарадскі тлум, яму – пра самоту.

Маляванне, размовы, верхавая язда, хатнія справы… Прыемнае баўленне часу ў асабняку Анджэя перарываецца толькі званкамі мужа мастачкі, які просіць яе вярнуцца дадому. Але яна хоча застацца даўжэй: тут засталіся няскончаныя справы.

Рэж. Андрэй Куціла, 2018 г., Беларусь