Кошт шчырасці

Рэжысёр: Вольга Воранава Год: 2018

З нараджэння ён не быў патрэбны ні бацьку, ні маці. Барыс Сагайдараў – мулат. Маці нарадзіла яго ў 16 гадоў. Пры нараджэнні атрымаў імя Луіс Уладзіміравіч Каробачка. Хоць маці і адмовілася ад яго наўпрост у радзільні, хлопчык не быў доўга ў доме дзіцяці, яго ўсынавіла Марына Сагайдарава, як і іншых 14 дзяцей (з 15 чалавек, усыноўленых ёю, дзявяцера – цемнаскурыя). Вось тады ён і стаўся Барысам Сагайдаравым. Ужо дарослы Барыс стаў разумець, што дзяўчаты яго мала цікавяць, усё больш хлопцы. Але нічога дрэннага ў гэтым не бачыў, таму сваёй арыентацыі хаваць не стаў. Аднак грамадства не зусім гатовае ўспрымаць нестандартных людзей, і на Бору, якога ў дзяцінстве даймалі з расавых прыкметаў, пачаліся ганенні ды абразы адносна ягонай сексуальнай арыентацыі.