«Дажджавая бомба» магла стаць прычынай маштабнай паводкі ў Дубаі


16 красавіка Дубай накрыла магутная хваля залеваў. Непагадзь ахапіла тэрыторыю не толькі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, але і Аману. У выніку ад разгулу стыхіі загінулі каля 20 асобаў (большасць – у Амане). Ужо цяпер у заходніх СМІ спрабуюць вызначыць прычыну з’яўлення такой нетыповай непагадзі сярод пустэльні і кажуць пра «дажджавую бомбу».

Наступствы моцных навальніцаў у Дубаі.
Фота: Amr Alfiky / Reuters / Forum

Толькі за 16 красавіка на тэрыторыі краіны выпала 254,8 мм ападкаў – гэта рэкорд за 75 гадоў назіранняў, пры тым, што гадавой нормай для Дубаю лічыцца 94,7 мм ападкаў.

Па дарогах цяклі сапраўдныя рэкі, што прымушала кіроўцаў выскокваць з машынаў, затопленыя дамы, прадпрыемствы, спынілася праца мясцовага аэрапорту.

На відэа добра відаць маштабы бедства, зазнанае Дубаем цягам некалькіх дзён.

Але ў той жа час ужо цяпер з’яўляюцца звесткі, што прычына такіх залеваў можа быць цалкам «рукатворнай». Некаторыя заходнія СМІ сцвярджаюць, што ўлады напярэдадні разгулу стыхіі займаліся засейваннем аблокаў, якія павялічваюць колькасць ападкаў. Як сцвярджае «Bloomberg», гэта адбывалася 14 і 15 красавіка.

Так званае засейванне аблокаў – гэта метад, пры якім самалёты выкідаюць у аблокі спецыяльныя салявыя факелы, што паскараюць кандэнсацыю і выклікаюць выпадзенне ападкаў.

Пакуль не было навуковых сведчанняў, каб такія дзеянні правакавалі гэткія маштабныя штормы. Спосаб засейвання аблокаў выкарыстоўваецца таксама Кітаем і ЗША. Сам метад з’явіўся ў 1950-х гадах, аднак ягоная эфектыўнасць яшчэ не даказаная.

Hавiны
«Выглядала, як у фільмах пра Апакаліпсіс». Беларус распавёў, як Дубай перажыў залеву
2024.04.18 09:46

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў