МВФ палепшыў прагноз адносна ВУП Беларусі. Але гэта ўсё яшчэ менш за афіцыйны


Міжнародны валютны фонд (МВФ) змяніў у лепшы бок прагноз пра перспектывы росту беларускай эканомікі ў 2024 годзе. Тым не менш, гэты прагноз адстае ад тэмпаў, якія прадказваюцца для сусветнай эканомікі. А таксама ад таго, што ад беларускага ВУП чакаюць улады краіны.

Беларускія рублі.
Фота: Белсат

У МВФ мяркуюць, што ВУП Беларусі сёлета вырасце на 2,4 %. Гэта на 1,1 працэнтныя пункты больш за кастрычніцкі прагноз. Фонд таксама прагназуе, што інфляцыя ў Беларусі складзе 6,3 %, дэфіцыт балансу бягучага рахунку – 0,5 % ВУП, а беспрацоўе – 3 %.

У 2025 годзе рост беларускай эканомікі можа замарудзіцца да 1,1 %, інфляцыя складзе 6,5%, а дэфіцыт балансу бягучага рахунку – 1,3 % ад ВУП.

Пры гэтым базавы прагноз МВФ для сусветнай эканомікі складае 3,2 % у 2024 і 2025 гадах.

Прагноз МВФ прадказвае лепшыя перспектывы для беларускай эканомікі за Сусветны банк (1,2 %), даследчы цэнтр BEROC (1,6 %) і нават Еўразійскі банк развіцця (2 %). Тым не менш, істотна адстае ад таго, што сабе запланавалі ўлады Беларусі – 3,8 %.

Hавiны
У BEROC мяркуюць, што ўлады Беларусі не здолеюць выканаць прагноз росту ВУП
2024.02.08 19:31

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў