Беларуская асацыяцыя журналістаў сабрала статыстыку сёлетніх рэпрэсіяў супраць журналістаў і медыяў. Толькі за год журналістам прысудзілі 89,5 года пазбаўлення волі.
32 прадстаўнікі медыяў застаюцца за кратамі ў Беларусі, у тым ліку журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева. 12 асобаў улады ўвогуле прызналі «тэрарыстамі». За год адбылося 46 затрыманняў і 34 ператрусы ды агляды памяшканняў.
У той жа час на дзяржаўных прапагандыстаў з бюджэту выдаткавана 162 млн рублёў падаткаў беларусаў.
Арсен Рудэнка belsat.eu