Канцэрт да 10-годдзя «Белсату». Граюць «Троіца», «Крама» і «Dzieciuki»
Тры знаныя беларускія гурты віншуюць «Белсат» з 10-годдзем. Магічны фолк, правераны часам блюз-рок і нястрымны панк-рок. У адмысловым канцэрце да юбілею нашага тэлеканалу з жывым сэтам найлепшых песень выступяць этна-трыа «Троіца», «Крама» і «Dzieciuki». Вядзе канцэрт Усевалад Сцебурака, а сярод гледачоў – журналісты і аўтары праграмаў «Белсату», грамадскія і культурныя дзеячы. «Белсат» – 10 гадоў з вамі. І толькі з якаснай музыкаю.
10.12.2017