Мастачка падрыхтуе на стагоддзе БНР двухметровы габелен
Паўтара на амаль два метры – палатно ў прамым сэнсе, рознакаляровы габелен. Віцебская мастачка Святлана Баранкоўская рыхтуе яго да стагоддзя БНР. Мяркуюць, што габелен, які пакуль не мае назвы, будзе цэнтральным экспанатам на выставе Саюзу мастакоў.
16.03.2018