Віцебшчына. У вёсцы Мярэцкія зараслі дзейныя могілкі
Мятровае пустазелле на месцы могілак. Жыхары вёскі Мярэцкія Глыбоцкага раёну абураныя бяздзеяннем камунальнікаў. Жыллёва-камунальная гаспадарка, у абавязкі якой уваходзіць нагляд за яшчэ дзеючымі могілкамі, наўпрост іх не даглядае. Праз зараслі бур’яну ў мясцовых жыхароў паўстаюць праблемы і з тым, каб наведаць магілы сваякоў, і каб пахаваць памерлых.
29.09.2017