Дзіма Жызнеўскі

«Белсат» змяніў жыццё хлопцу, у якога рэдкая хвароба
Дзіму Жызнеўскаму 17 гадоў, і ён – наш верны глядач. Адразу пасля нараджэння ў яго дыягнаставалі фенілкетанурыю – генетычнае захворванне, пры якім трэба пажыццёва прытрымлівацца вельмі складанай дыеты. Ён ніколі не еў мяса і нават хлеб. Ва ўсім свеце асобы з фенілкетанурыяй пажыццёва забяспечваюцца сумессю. У нас не. У праграме «Белсату» «Я не буду гэта есці» нашыя кухары прыгатавалі Дзіму хлеб, такі, які яму можна было б есці штодня. Сёння на Фэйсбуку Дзімы Жызнеўскага мы прачыталі: «Як жа добра, калі я магу ўвайсці купіць СВОЙ хлеб! Дзякуй, Аляксандр Чыкілеўскі, за спаўненне маёй мары!» Што такога зрабіў наш шэф-кухар запытаемся самога Дзіму Жызнеўскага.
29.12.2018