Новы сезон «Belsat Music Live» распачынае адмысловая праграма, складзеная з тых песень, якія дагэтуль яшчэ не былі паказаныя ў мінулых выданнях.
Аўтар праграмы Сяргей Будкін адкрывае новыя імёны на беларускай музычнай сцэне і запрашае ў студыю ўжо знаных выканаўцаў. Гледачоў чакаюць прэм’еры ад «Разбітага сэрца пацана», рэпера Какоры, праекту Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы, гіты ад «Bez.Not», «Iluzhan», «Zolki Band» і ансамблю «Песняры».
Песні, якія гучаць у праграме:
- «Разбітае сэрца пацана» – «Лета»
(словы і музыка Дзяніса Тарасенкі і Паўла Гарадніцкага)
- Kakora – «Butterfly»
(словы Уладзіслава Бельмача, музыка Андрэя Курса і Паўла Асіпенкі)
- «Bez.Not» – «Небо-потолок»
(словы Яўгена Сысоева, музыка «Bez.Not»)
- «Iluzhan» – «Reset»
(словы Кацярыны Паповай, музыка Сяргея Харашкевіча)
- «Warsoba» – «Кумачкі мае»
(словы народныя, музыка Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы)
- «Zolki Band» – «Adam»
(словы і музыка «Zolki Band»)
- «Песняры» – «Гэй, кола»
(музыка і словы Вячаслава Шарапава)
Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».