Заробак лекара – $ 20 000


Юлія з’ехала з Горадні 18 год таму: шэсць з іх жыла ў ЗША, а потым паехала на радзіму каханага – у Турэччыну.

У Стамбуле Юлія Йылдырым працуе ў клініцы, якая належыць мужу. У ейныя абавязкі ўваходзіць суправаджэнне кліентаў, якія прыехалі ў Турэччыну па медычныя паслугі, кансультаванне і нават знаходжанне побач падчас аперацыяў або касметалагічных працэдураў. Заробак лекара ў клініцы складае $ 20 тыс.

Юлія правяла здымачную групу «Беларускага свету» па клініцы, а таксама распавяла, як жыццё ў Стамбуле змянілася пасля абвяшчэння пандэміі каронавіруса.

Таксама ў выданні:

  • Дар’я Каладзінская ў верасні 2019-га памяняла Менск на Афіны, каб вучыцца ва ўніверсітэце па спецыяльнасці «марская навігацыя».

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота belsat.eu і pixabay.com