1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі дзеяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт.
«Мы на развітанне абняліся і дамовіліся, што абавязкова сустрэнемся на 108 гадоў [Барыс Кіт памёр на 108-ым годзе жыцця. Заўв. Belsat.eu]. А ён шчымліва паглядзеў і сказаў: Бывайце!», – распавядае пра сваю апошнюю сустрэчу з Барысам Кітом журналіст «Радыё Свабода» Валер Каліноўскі.
Памёр Барыс Кіт. Ён спрычыніўся да палёту амерыканцаў на Месяц
Барыса Уладзіміравіча пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму ён сам выкупіў участак.
Больш у відэаматэрыяле!