Хатынь спаліў... былы савецкі афіцэр


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск–Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке – чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.

У адказ на наступны дзень немцы спалілі вёску Хатынь, дзе перад гэтым начавалі партызаны. 149 чалавек загінулі ў агні. Камандзір карнай аперацыі, начальнік штаба Рыгор Васюра 30 гадоў хаваўся ад правасуддзя, жыў пад чужым імем і нават лічыўся ветэранам вайны. Існуе шэраг міфаў, звязаных з гэтай падзеяй.

Ці насамрэч менавіта ўкраінцы палілі Хатынь? Чаму менавіта Хатынь савецкія ўлады абралі ў якасці сімвалу ўсіх 433 спаленых беларускіх вёсак і хто быў ініцыятарам стварэння мемарыялу? Ці існуе сувязь паміж Хатынню і Катынню? Як ствараўся мемарыяльны комплекс?