Жыхары вёскі Нахаў, што на Гомельшчыне, звярнуліся да нас з просьбаю дапамагчы ім выбрацца з цяжкога становішча.
Вяскоўцы распавялі пра бязладдзе ў мясцовай гаспадарцы, пра затрымліванне заробкаў, пра тое, што нават не бачылі сваіх працоўных дамоваў. Да таго ж мы даведаліся, што кароваў і цялятак на мясцовай ферме ўтрымліваюць у жахлівых умовах.