Як міліцыянты ператвараюцца ў злачынцаў


Тое, што сённяшнія праваахоўныя органы ахоўваюць выключна ўлады і яе прадстаўнікоў, не выклікае сумневу.

У абмен на лаяльнасць падчас лёсавызначальных выбарчых кампаніяў Лукашэнка выдаў індульгенцыю не толькі на беззаконне ды беспакаранасць сілавікоў, але і даў ім фактычнае права дзеяць крымінальнымі метадамі ў службовых ды асабістых мэтах.

Колькасць праваахоўнікаў ды іхны сацыяльны партрэт даюць падставы сцвярджаць: гэткі тып дзяржавы нельга назваць інакш як паліцэйска-рэпрэсіўны. Ці ёсць нейкія сродкі ўздзеяння на гэтую хеўру, ці можа грамадзянская супольнасць адстаяць свае правы? І як гэта зрабіць, якімі метадамі? У якім кірунку мусяць рэфармавацца праваахоўныя органы? Ці засталося там штосьці жывое? У дыскусіі прымуць удзел юрысты, праваабаронцы, былыя працаўнікі судоў, пракуратуры ды міліцыі.