Як маніпулююць статыстыкай COVID-19 улады Беларусі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Тэмы праграмы:

Хто чый кандыдат? Выбары ва ўмовах пандэміі

Канкурэнтаў Лукашэнкі набралася ажно чатырнаццаць чалавек – столькі ініцыятыўных групаў для вылучэння кандыдатаў на прэзідэнцтва зарэгістравала беларуская Цэнтральная выбарчая камісія. І хоць з вялікай верагоднасцю гэтыя прэзідэнцкія выбары пройдуць без міжнародных назіральнікаў, ёсць аптымісты, якія вераць у справядлівы падлік галасоў. На што спадзякаюцца кандыдаты і як за выбарчай кампаніяй назіраюць вонкавыя сілы? Высвятляў Зміцер Міцкевіч.

Каронавірус штурхае Беларусь на Захад? У чым унікальнасць шанцу?

Крызіс, як вядома, заўсёды адчыняе вакно магчымасцяў. І для афіцыйнага Менску гэтае вакно прыадчыняюць у Бруселі. З’явіліся сігналы, што Менск мае ўнікальную магчымасць змяніць падыход да еўрапейскай палітыкі. Пра што гаворка? Сюжэт Аркадзя Несцярэнкі.

Як маніпуляваць лічбамі, каб схаваць маштабы эпідэміі?

Беларускія дзяржаўныя медыі следам за Аляксандрам Лукашэнкам прымяншаюць небяспеку COVID-19. Чаму яны ўпарта ідуць напралом? Як гэта паўплывае на выбары? Інтэрв’ю з Андрэям Елісеевым, палітолагам, дырэктарам даследчага цэнтру «EAST». Эксперт аналізуе і каментуе дзеянні ўладаў Рэспублікі Беларусь у супрацьдзеянні эпідэміі.

Расейскі танкер з амерыканскай нафтай. Што ўратуе беларускія НПЗ?

Тое, пра што год таму і размовы не вялося, адбываецца: у нафты, якая плыве ў Беларусь, расейскі – толькі танкер. Амерыканская сыравіна разбаўляе расейскую манаполію. У той жа час танны беларускі бензін у рэкордных аб’ёмах паліўся на расейскі рынак. Дамоўленасці гэтага не забараняць, але Пуцін – супраць. У Беларусі ідзе перабудова энергетычнай стратэгіі, але нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць у мінус? Высвятляла Юлія Цяльпук.

COVID-19, беспрацоўе, пратэсты

Краіны Еўразвязу працягваюць паслабляць каранцін. Паралельна ў розных краінах адбываюцца акцыі пратэсту, прычым некаторыя пратэстоўцы дамагаюцца найхутчэйшага зняцця каранціну, а некаторыя – наадварот, патрабуюць не спяшацца адкрываць школы ды іншыя публічныя месцы, бо баяцца чарговых выбухаў хваробы. У пратэстах разбіралася Наста Ільіна.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Больш матэрыялаў

На колькі Гітлер апярэдзіў Сталіна, напаўшы на СССР?

Палкоўнік ГРУ Уладзімір Барадач: Бабарыку могуць фізічна нейтралізаваць. Эксклюзіўнае інтэрв’ю

Як Лукашэнка аб’яднаў Статкевіча з Ціханоўскім. «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Закрытыя выбары Лукашэнкі з ілюзіяй альтэрнатывы. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Імунітэт пасля каронавіруса не застаецца назаўсёды. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Ці свет адкрые межы для беларусаў пасля пандэміі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Вірус падабраўся да Лукашэнкі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Чаму Лукашэнка не ўвядзе каранцін і не адменіць парад? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою