Маладзён распавёў Віктару, як навучыўся араць; дзе зарабляе грошы на сена для сваёй гавяды; чаму ягоная гаспадарка нагадвае дзіцячы садок; як ён пазнае, калі ягоная кабыла злуецца; што сказалі аднавяскоўцы, калі ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.
А якія планы мае ды пра што марыць малады вясковы жыхар?
У гасцях у наступнай гераіні Віктар Шукеловіч паразмаўляў пра каханне, павучыўся прасці ды даведаўся, што такое «потэсь». Новая знаёмая Віктара распавяла, што прасці навучылася ў маленстве і займалася гэтым як перад заняткамі ў школе, так і пасля іх. І хоць спадарыня вучылася вельмі добра, мела выбітную памяць, якая дазваляла ёй нават не рабіць дамашняга задання, ёй удалося закончыць толькі чатыры класы.
Дзеля чаго спадарыня дагэтуль захоўвае кужэльнае палатно і дзе яго цяпер выкарыстоўваюць; якую пахвалу заслужыў Віктар сваёй працай і што жанчына расказвае пра свой лёс – глядзіце ў новым выданні «Вяскоўцаў».