Як Лукашэнка аб’яднаў Статкевіча з Ціханоўскім. «Прасвет» з Алінаю Коўшык


Як Лукашэнка можа прайграць выбары ўжо сёлета?

Лукашэнку намалююць патрэбны вынік – ні ў каго сумневаў не выклікае. Аднак ці ўдасца так сама лёгка зарганізаваць элегантную перамогу, як раней? І на якія сцэнары можа пайсці кіраўнік Беларусі, каб захаваць уладу? Адказы шукаў Зміцер Міцкевіч.

Чаму Мікола Статкевіч выступае разам з Сяргеем Ціханоўскім супраць Аляксандра Лукашэнкі

Інтэрв’ю з Міколам Статкевічам, лідарам партыі Народная Грамада, які сам подпісы збіраць не можа, але актыўна дзейнічае ў перадвыбарчай кампаніі ды заклікае выйсці на мітынгі ў нядзелю. Часу сітуацыя сёлета цалкам іншая чым у 2010 г.? Поўная версія інтэрв’ю на сайце і на ютубе.

Лета з вірусам. Калі беларусы змргуць выехаць на працу ці адпачынак за мяжу?

Беларускіх турыстаў і беларускіх працаўнікоў гатовыя прыняць некаторыя еўрапейскія краіны. Хаця генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі турызму пры ААН Зураб Палалікашвілі заявіў, што міжнародны турызм зможа запусціцца не раней за жнівень 2020 года. Дык куды і на якіх умовах змогуць падарожнічаць беларусы, высвятляла Наста Ільіна.

Інтэграцыя Беларусі з Расеяй на канікулах. Што там з дарожнымі картамі?

Пасля гэтага выдання мы – праграма «ПраСвет» – сыходзім на летнія канікулы, але выглядае, што не толькі мы. Ад працоўных групаў, што летась актыўна займаліся стварэннем гэтак званых дарожных мапаў для інтэграцыі з Расеяй, не чуваць навінаў ужо даўно. Як будуць развівацца дачыненні з Масквою да заканчэння выбарчае кампаніі ды адразу пасля яе, спрабаваў разабрацца Усевалад Шлыкаў.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.