Як з беларусаў ляпілі савецкіх людзей і ці падобная Беларусь да Расеі? Поўная нечаканых фактаў «Размова» з бардам і пісьменнікам Змітром Бартосікам пра тое, што робіць нашу краіну адметнай.
У новым выданні «Размовы» Віталя Цыганкова Зміцер Бартосік распавядае пра тое, як беларусы 1950-х супраціўляліся калгасам, чаму «Дажынкі» трапілі ў крымінальную хроніку і як расейцы помсцяць тым, хто не падтрымлівае палітыкі Пуціна.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас: