Вёска Гарывада і змаганне за беларускую нафту

Беларускую нафту адкрылі ў 1960-я гады пад Рэчыцай ля вёскі з красамоўнай назвай Гарывада. Радовішчы актыўна распрацоўваюцца да сённяшняга дня.

Але гісторыя беларускага нафтапромыслу магла пачацца на некалькі дзесяцігоддзяў раней, калі ў 1930-я гады вядомы літаратар і адраджэнец Міхал Грамыка пачаў геалагічныя пошукі якраз у тым месцы. Перашкодзілі арышт і сталінскія лагеры.

Пошукі аднавілі пасля вайны. І 20 жніўня 1964 года з нетраў вырваўся чорны нафтавы фантан. Паступала каля 600 тон сыравіны за суткі. Палеская нафта аказалася высокай якасці – нашмат лепшай за сібірскую. Таму ў Савецкім Саюзе палескую нафту выпампоўвалі напоўніцу. Давялі яе здабычу да 8 млн тонаў у год.

Колькі нафты здабываюць сёння? І ці магла б яна задаволіць патрэбы Беларусі? Глядзіце ў новай серыі «Загадак беларускай гісторыі».

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Вусная гісторыя супраць савецкай прапаганды. Праўда простых людзей

Ідэальнае месца для фестываляў сярэднявечнае культуры

Мультыкультурны Менск пачатку ХХ стагоддзя – калыска геніяў

Лёс Анатоля Сыса як адлюстраванне лёсу краіны

Гісторык, які абгрунтаваў права беларусаў на сваю дзяржаву

Яны спрабавалі стварыць новае ВКЛ на пачатку ХХ ст.

Пад знакам паравоза. Як нарадзіліся Баранавічы?

Сакрэт замку Іказнь на Браслаўшчыне