Падзея, якая ўвайшла ў гісторыю як бежанства і стала адной з самых страшных трагедый у нашай гісторыі. Расейскія царскія генералы тлумачылі ўсё ваеннай неабходнасцю, тактыкай выпаленай зямлі, якую павінна была заспець кайзераўская армія.
У расейскім бежанстве беларусы не змогуць падтрымаць нараджэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, стануць ахвярамі камуністычнай прапаганды, ад хвароб, голаду і злачынстваў загіне больш 400 тыс. беларускіх бежанцаў. Але і шмат хто з тых, каму пашчасціць вярнуцца дадому, апынуцца чужымі ў толькі што адноўленай Польшчы.
У 2017 годзе «Белсат» зняў пра бежанцаў дакументальны фільм: