Вячаслаў Сіўчык: Чарговы раз я пераканаўся, наколькі мудрыя ў нас людзі


У Менску ў гэтыя выходныя праходзілі акцыі пратэсту, за якімі мы назіралі. Чарговая акцыя мае адбыцца 20 снежня. Менавіта ў гэты дзень маюць сустрэцца Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, а пратэстоўцы хочуць сказаць «НЕ» паглыбленню расейска-беларускай інтэграцыі. Прадстаўнікі апазіцыйных сілаў спаткаліся, каб паразмаўляць пра план дзеянняў 20 снежня.

Размаўляем з Вячаславам Сіўчыкам, Рух Салідарнасці «Разам»:

«Я хачу звярнуцца да тых людзей, якія 7 і 8 снежня выходзілі на плошчу Каліноўскага і вельмі ім падзякаваць, таму што сапраўды гэта быў беларускі чын. Натуральна, арганізаваць гэта было нікому немагчыма, арганізоўваўся сам народ. І чарговы раз я пераканаўся, наколькі мудрыя ў нас людзі, таму што прынеслі нават сцягі Літвы і Украіны – ёсць разуменне, што мы павінныя быць разам у антыімперскай барацьбе.

Цудоўныя былі лозунгі. І чарговы раз тое, што адбывалася, мне нагадала тое, што я казаў яшчэ ў 90-х гадах: здрада не ў народзе, здрада ў штабах. Так што вельмі вялікі дзякуй усім, хто выйшаў. Не запозна мы прыйшлі, таму што на вялікі жаль адбываецца ўсё гэта таямніча, бо заўсёды, калі ў нас крадуць свабоду, то гэтыя махляры робяць усё па аднолькавай схеме…»

Працяг размовы – у відэа.

Сяргей Падсасонны belsat.eu

Фота: Арцём Лява

Hавiны
Палітыкі і актывісты абмеркавалі, як будуць супрацьстаяць інтэграцыі з Расеяй
2019.12.11 16:10