Вольга Чайчыц: Улады лепяць журналістам штрафы, каб паказаць, хто тут галоўны

Карэспандэнтку «Белсата» Вольгу Чайчыц і аператара Андруся Козела ў чарговы раз пакаралі штрафам за працу без акрэдытацыі (40 базавых велічыняў кожнага). Ад пачатку 2018 года адбылося ўжо каля 30 судовых працэсаў над белсатаўцамі.

«Судоў сталі настолькі шмат, што на іх перасталі звяртаць увагу калегі. Сапраўды – колькі можна пісаць пра тое, што белсатаўцаў асудзілі. На сённяшні працэс мы не паехалі, бо няма сэнсу. Нас ніколі не слухаюць, рашэння прымаюцца на карысць уладаў», – кажа госць «Гарачага каментара» Вольга Чайчыц.

Паводле Чайчыц, гэта робіцца таму што журналісты прымушаюць улады рэагаваць на праблемы, якія існуюць у Беларусі.

«Мы сваймі сюжэтамі змяняем сітуацыю і гэта непрымальна для ўлады. Таму незалежная журналістыка так моцна заціскаецца… Улады бясконца лепяць штрафы проста каб паказаць, хто тут галоўны», – кажа яна.

Цалкам размова – ў відэа.

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу