УСЁ! Лукашэнка застаўся адзін. NEXTA на «Белсаце»


Нязменныя аўтарытарныя кіраўнікі краіны зазвычай двума шляхамі пакідаюць пасаду: нагамі наперад або праз зрынанне – рэвалюцыю. Прэзідэнт Казахстану вынайшаў трэці шлях.

Мудрагеліста сысці, каб насамрэч… надалей застацца пры ўладзе.

Цяпер, пасля сыходу з прэзідэнцкай пасады Нурсултана Назарбаева, найвялікшым постсавецкім палітычным доўгажыхаром стаў… Аляксандр Лукашэнка, але разам з тым ён цяпер і першы ў спісе на сыход з пасады, якую займае ўжо чвэрць стагоддзя.

Жыхары Менску:

«Тысячу гадоў будзе кіраваць»

«Колькі будзе, хай столькі і кіруе».

«Да пенсіі, да самай старасці. А куды мы без Лукашэнкі?»

«Ён пачуе, калі людзі не будуць абіраць, Мяне ніхто не змушае галасаваць за яго, я галасую за яго».

«Для народа лепш разнастайнасць, каб хаця б на адзін тэрмін сышоў».

Жыхары Гомля:

«Паміраць час, а ён сядзіць да апошняга ва ўладзе».

«Гэты момант яшчэ не настаў. Думаю, гадоў яшчэ пяць».

«Правільна Назарбаеў зрабіў – паказаў прыклад, але наш не хоча сыходзіць».

Паказаў Назарбаеў прыклад і ў іншым – як стаць найбольш узгадваемым чалавекам у Казахстане: ягоным імем цяпер называюць гарады і вуліцы! Гэтак Астана зрабілася Нурсултанам. А як перайменавалі б Менск?

Жыхары Менску:

«Калі-небудзь сыдзе, і будзе Аляксандраўка».

«Можа быць, Малыя Лукі будуць, ці Новыя Лукі, Старыя».

«Будзе смешна, калі Менск пераймянуюць у Аляксандра».

«Лепш бы ён Менскам і называўся».

«Александрыя? Ха-ха».

Мы праверылі і выбралі тры найбольш мілагучныя варыянты назваў беларускіх гарадоў:

МІНСК – АЛЕКСАНДРЫНСК, і, канечне ж, і герб адпаведны,

ГОМЕЛЬ – АЛЕКСАНДРОМЕЛЬ з гербам у профіль,

і наш любімы БРЭСТ – АЛЕКСАНДРЭСТ

Невычэрпная крыніца натхнення – прапановы інтэрнаўтаў:

ЛУКАШОНКІ

БАЦЬКАВА

ЖЭСТАЧАЙСК

СТАБІЛІЗЕЦК

ПАПЯТЬСОЦК

ЛУКАДРЫШЧАНСК

Перайменаванне – рэч не танная. Дзе ўзяць грошы на ўвекавечванне Лукашэнкі, калі пры ягоным кіраванні сродкаў не стае: чыноўнікі прызналі, што амаль усе рэгіёны краіны не ў стане са сваіх бюджэтаў выплочваць пенсіі і пасобія, прадпрыемствы ж затрымліваюць заробкі.

Жыхары Менску:

«Эканамічных зменаў не будзе, пакуль не будзе палітычных зменаў».

«Дзяржава! Хто вінаваты? Не ўсе ж слухаюць Лукашэнку».

«Паменш палацаў».

«Людзі адказныя самыя за сябе»

Не ў грошах шчасце, але ці не іх недахоп уплывае на тое, што мы штогоду становімся ўсё больш няшчаснымі? У сусветным рэйтынгу шчаслівых краінаў за апошнія пяць гадоў Беларусь скацілася на дваццаць пазіцыяў. Цяпер мы на 81-ым месцы, а нашыя суседзі – палякі, літоўцы, латышы, расейцы – больш шчаслівыя! Чаго ж беларусам не хапае для шчасця?

Жыхары Менску:

«Стан нашай Беларусі непакоіць, каб не прадалі яе ў склад Расеі».

«Сядзець у дамку ля каміну, папіваць гарбатку».

«Не падабаецца, калі людзі ў метро піхаюць».

«Маці трапіла ў рэанімацыю – якое шчасце?»

«Залік бы здаць – гэта было б супершчасце».

«Шчасце – гэта калі цябе разумеюць, як кажуць».

«Сагрэцца, цяпер тут халодна».

«Шчасце – гэта калі ўсе шчаслівыя!»

Вольга Старасціна, «Белсат»