Уладзіслаў Ахроменка: Беларусы не зменяцца і праз сто гадоў

У Купалаўскім тэатры адбылася прэм’ера спектакля паводле аповесці Максіма Гарэцкага «Дзве душы», які паставіў рэжысёр Мікалай Пінігін. Адзін з аўтараў драматургічнае версіі знакамітага твора беларускай літаратуры Уладзіслаў Ахроменка распавёў на «Белсаце» пра тое, як п’еса пісалася і чаму «Дзве душы», напісаныя сто гадоў таму, актуальныя і цяпер.«Калі мы з Максімам Клімковічам пачалі яе пісаць, трэба было выпрацаваць сістэму дамінантаў. І адна з дамінантаў – дваістасць душы беларусаў. Ігналік Абдзіраловіч – анатомія беларускай душы», – кажа Ахроменка.

«Я думаю, што беларусы не змяніліся і за гэтыя сто гадоў. І не зменімся мы праз сто, дзвесце гадоў. Гэта можа набыць іншыя формы, сэнсы, але прынцып расцяжкі на плюсы і мінусы, палярнасці ў душы застанецца», – лічыць пісьменнік.

Падрабязней у «Размове дня» з Уладзімірам Мацкевічам.

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў