Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу


У Беларусі міліцыянты адзначаюць сваё прафесійнае свята. Адмысловы Указ аб Дні міліцыі яшчэ ў 90-х гадах падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Аб тым, што змянілася з тых часоў у міліцэйскіх шэрагах, распавядае Уладзімір Няпомняшчых, грамадскі актывіст і былы міліцыянт:

«Змянілася шмат. Міліцыя ўжо стала абараняць не народ, а ўладу. Хоць яна і раней абараняла, але не ў такіх аб’ёмах. Раней міліцыю больш-менш паважалі. Я лічу, што ў той час, калі я працаваў, ну так умоўна кажучы 10 % было непрыстойных. Зараз, напэўна, 50-60%. Хоць я сустракаюся з супрацоўнікамі міліцыі, якія складаюць, дапусцім, пратакол на мяне, калі няма за што. Яны, у прынцыпе, не падтрымліваюць гэтую ўладу, але вось так склаліся іх акалічнасці. Не навучыліся людзі казаць не. Таму для іх праблемы з часам Таму для іх праблемы з часам узнікнуць, я думаю».

На думку эксперта, міліцыя пры Шуневічу і пры Караеву зусім не адрозніваецца. Пакуль ва ўладзе будзе Лукашэнка, нічога не зменіцца.

belsat.eu

Калаж з фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Viktor Drachev / TASS / Forum