Чым бліжэй да 8 снежня, тым вастрэй узнікае пытанне: што ж будзе падпісанае паміж Менскам і Масквою? Вельмі гучна ідзе гаворка пра паглынанне Расеяй Беларусі, хаця на афіцыйным узроўні ўсё трымаецца ў таямніцы. У сваю чаргу кампанія «Свежы вецер» інфармуе аб пагрозе рэйдарскага захопу ці несяброўскага паглынання Беларусі Расеяй.
Пытанні скіроўваем да філосафа, метадолага Уладзімір Мацкевіч, кампанія «Свежы вецер»:
– …Пасля 8 снежня суверэннае жыццё Бееларусі, у тым стане суверэннасці, які мы маем, не скончыца. Бо гэтыя паперы (падпісаныя 8 снежня, рэд.) яшчэ павінныя быць ратыфікаваныя, і каб яны сапраўды набылі моц, трэба змяніць канстытуцыю, бо яны ўсе супярэчыць нават той канстытуцыі, якую зганьбілі яшчэ ў 1996 годзе.
– Але Аляксандр Лукашэнка ўжо гаворыць пра змены ў Канстытуцыі?
– Вось-вось. І гэта небяспека. Таму хутчэй за ўсё, калі будуць прызначаныя выбары і рэферэндум, то яны будуць прызначаныя на адзін тэрмін. Напэўна, гэта жнівень. І значыць, у нас ёсць 10 месяцаў, каб не дапусціць гэтага ганебнаага здрадніцтва і злачынства…
Мы спыталі жыхароў Менску: «Як Вы ставіцеся да таго, што ўлады Беларусі і Расеі вядуць перамовы пра глыбокую інтэграцыю і пры гэтым хаваюць змест гэтых перамоваў ад народу? Чаму яны не інфармуюць грамадзянаў і пра што канкрэтна дамаўляюцца міжсобку?» А таксама задалі пытанне жыхарам Масквы: «Ці хочуць жыхары Масквы, каб Беларусь і Расея сталі адной дзяржавай?»
Адказы – вашай увазе ў відэа.
Пачаўся і пераслед актыўных грамадзянаў. Прайшлі выбары, з’ехалі назіральнікі, улады распачалі судовы канвеер супраць актыўных падчас парламенцкай кампаніі экс-кандыдатаў, назіральнікаў, журналістаў і блогераў. За ўдзел у нібыта несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах амаль на 1300 рублёў кожнага аштрафавалі актывістаў Вольгу Мікалайчык, Ніну Багінскую, Леаніда Кулакова, і на амаль 640 рублёў – Дзяніса Красачку.
Пытанне абмяркуем з сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам.
Працяг – у відэа.
Сяргей Падсасонны belsat.eu
Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum