Улады яшчэ глыбей залезуць у нашыя кішэні


Прафсаюзны лідар Аляксандр Бухвостаў мяркуе, што пакуль улады баяцца заганяць працоўных у кут, але рана ці позна сітуацыя абвострыцца да крытычных адзнак.

У эфіры «Размовы ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам і Віталём Цыганковым прафсаюзны лідар Аляксандр Бухвостаў распавёў, чаму ўлады пабаяліся ўводзіць павышаны тарыф на аплату камунальных паслуг для так званых дармаедаў. На думку Бухвостава, грашовае пытанне – адзіны трыгер, які можа прымусіць беларускіх працаўнікоў выйсці на пратэсты.

«Калі чалавек адчувае, што яму лезуць у кішэню і забіраюць апошняе, то тады ён пачынае абурацца. Ці калі ён адчувае, што яго нахабна крыўдзяць. Калі яго заганяюць у кут, тады ён пачынае супраціўляцца», – выказаўся Аляксандр Бухвостаў.

Чаму ўлады пакуль прытрымалі руку, якая мацае кішэні беларусаў, і чаму рана ці позна гэта прывядзе да пратэстаў? Глядзіце ў праграме «Размова ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам і Віталём Цыганковым ды прафсаюзным лідарам Аляксандрам Бухвоставым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.