«Кожны закон, указ, які прымаюць у Беларусі наконт прадпрымальніцтва, толькі пагаршае сітуацыю прадпрымальнікаў. Мы дагэтуль не можам адысці ад наступстваў Указу 222, больш за сто тысячаў прадпрымальнікаў проста сышлі з кірмашу, а чынавенства працягвае здзекавацца з нас», – кажа Міхаіл Клыбік, прадпрымальнік з 18-гадовым стажам.
Ён звяртае ўвагу на тое, што кожны з ІПшнікаў Слоніму штогод сплочвае некалькі тысячаў долараў падаткаў, арэнды ды іншых плацяжоў, а зарабляць у сітуацыі крызісу ўсё цяжэй.
Да таго ж кірмаш – ледзь не адзінае месца, дзе можна працаваць. За апошнія гады ў Слоніме закрыўся шэраг буйных будаўнічых і вытворчых прадпрыемстваў, ПМК і птушкафабрыка перабываюць у працэсе збанкрутавання. На кірмашы кажуць, што звычайна аб’ём продажу тавараў расце перад першым верасня, калі людзі збіраюць дзяцей у школу, але сёлета нават сезоннага буму не было. У людзей няма грошай, таму попытам карысталася толькі самае таннае. Пакупнікоў пераманьваюць гандляры з Азіі, якія прапаноўваюць тавары за капейкі.
«Для іх дзяржава чамусьці прыбрала чырвонае святло. Ні штрафы, ні правяранні іх не датычаць», – абураюцца на кірмашы ў Слоніме.
Якія простыя варыянты паляпшэння ўмоваў працы бізнесу прапаноўваюць прадпрымальнікі, чаму эксперты раяць усім, хто займаецца бізнесам, ашчаджаць грошы на штрафы і дзе ІПшніку шукаць падтрымання, глядзіце ў сюжэце (відэа вышэй).
Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.
Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.
Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».