Ці проста вырашыцца на тое, каб змяніць сваё жыццё: памяняць стабільную працу на фрыланс, сабраць усе грошы да апошняе капейкі для таго, каб набыць квіток на востраў Балі ў адзін канец?
Гэтак зрабіла нараджэнка Менску Наста ў адзін складаны момант свайго жыцця. Манга, арэлі ў джунглях ды прыгажосць вострава Балі змянілі жыццё беларускі. Адно дрэнна: часам працаваць пры ноўтбуку Насце перашкаджаюць мясцовыя мурашы.
Таксама ў праграме «Беларускі свет»:
Улюбёныя месцы берлінскіх беларусаў
Магчымасцяў адпачыць летам у Берліне – сотні, і кожны знойдзе там нешта для сябе.
У адным з найбольшых паводле колькасці насельніцтва горадзе Еўропы ёсць месцы і для тых, хто камфортна пачуваецца ў натоўпе, і для прыхільнікаў прыроды ды спакою, прычым нават у цэнтры.
Беларус, які падарожнічае па свеце і амаль не траціць на гэта грошай
Аляксей Бондар, які нарадзіўся і вырас у Барысаве, ужо некалькі гадоў падарожнічае па розных краінах аўтаспынам і пешкі. І амаль не траціць на гэта грошай!
Сёлета малады чалавек пазнаёміўся з Турэччынаю і Грузіяй.