«У нескладовае» у #BML. Музыка для дарослых


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна грае праект «У нескладовае», які праз пяцігадовы перапынак вярнуўся на сцэну ў фармаце музычнага гурта.

Раман Арлоў прэзентуе новы склад каманды, распавядзе пра нішу, якую хоча заняць, згадае пра маскоўскі перыяд і пра аўтарскую фольк-рок оперу «Усяслаў Чарадзей». У жывым сэце чакаецца шмат прэм’ераў!

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «У нескладовае 1» (музыка і словы Рамана Арлова)
  • «Тралейбус» (музыка і словы Рамана Арлова)
  • «Застанься» (музыка і словы Рамана Арлова)
  • «Братамі па зброі» (музыка гурта «Dire Straits», пераклад Рамана Арлова)
  • «Хлопчык» (музыка і словы Рамана Арлова)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».