Па ўсім свеце гучыць як мантра: «Абы не было, як у Італіі». Між тым краіна, якая стала цэнтрам эпідэміі каронавіруса, паступова выходзіць з каранціну. Што сёння адбываецца на Сіцыліі, даведаемся з «Размовы» Святланы Калінкінай.
«Спачатку пастаянна мералі тэмпературу і шукалі ў сябе сімптомы каронавіруса. Потым супакоіліся», – так трэвэл-блогерка Кацярына Чарапанава згадвае першыя дні каранціну на італьянскай Сіцыліі.
Дзяўчына засела там разам з мужам і вось ужо паўтара месяца не можа выехаць з краіны. Якой падавалася італьянская трагедыя з вакна сіцылійскай кватэры, Кацярына распавядае ў «Размове» Святланы Калінкінай.
У гэтым выданні «Размовы»:
– Некалькі соцень еўраў ад мафіі і ўраду – для беднякоў.
– Аднаўленне турызму магчымае да восені?
– Італьянцам надакучыла дыстанцыя.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.